Казацка-Балсунскі (Чачэрскі) строй

Строй бытаваў на ўсходзе беларускага Падняпроўя
ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя, у частковых межах цяперашніх Веткаўскага, Кармянскага і Чачэрскага раёнаў Гомельскай вобласці, атрымаў назву ад вёскі Казацкія Балсуны (Веткаўскі раён)

Святочныя жаночыя строі
вёскі Казацкія Балсуны Веткаўскага раёна

Паказаныя святочныя жаночыя строі ўключаюць сарочку з льну і бавоўны, якая ўпрыгожана арнаментам у тэхніцы пераборнага і браннага ткацтва, вышыўкай крыжыкам і злучальным швом. На сарочку апранаўся сая́н, паверх яго тканая запа́ска «коц» (фартух). Саян і запаска ваўняныя, зроблены тэхнікай двухнітовага аднаўточнага ткацтва. Адзенне падперазалі поясам з кікіцамі, плеценым на сцяне (спрэнг). На галаве жанчыны насілі платок з льну і бавоўны, у тэхніцы чатырохнітовага аднаўточнага і пераборнага ткацтва. Шыю ўпрыгожваюць шкляныя «занізкі» (пацеркі).

Матэрыял створаны пры ўдзеле ДУК «Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава»

Tradycyja